Пратэстоўцы ў Беларусі працягваюць выходзіць на вуліцы пад пагрозай арышту і збіцця. Цяпер гэтыя сцэны разыгрываюцца не толькі на вуліцах, але і на дзіцячых пляцоўках, паведамляе ў сваім рэпартажы BBC.

З'явіліся відэаролікі і фотаздымкі дзіцячых гульняў, якія адлюстроўваюць сітуацыю ў краіне. У сацыяльных сетках публікуюцца відэаролікі з удзелам беларускіх дзяцей на гульнявой пляцоўцы. Дзеці імітуюць жорсткасць міліцыі. У такіх гульнях дзеці дзеляцца на дзве каманды. З аднаго боку — АМАП; з іншага — пратэстоўцы. «АМАП» пераследуе і затрымлівае дэманстрантаў — гэтаксама, як міліцыя робіць гэта ў гарадах па ўсёй Беларусі ўжо больш за тры месяцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?