Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб заклікаў неадкладна вызваліць зняволеных у Беларусі журналістаў. Пра гэта палітык напісаў у Twitter.

Кіраўнік МЗС заклікаў таксама зняць з журналістаў усе абвінавачванні. Ён назваў затрыманні журналістаў баязлівай спробай прымусіць замаўчаць іншадумства і спыніць рэпартажы аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.

Сёння ў Беларусі за кратамі па адміністрацыйных або крымінальных справах знаходзяцца 12 журналістаў: гэта журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч, журналістка TUT.BY і «Новага Часу» Аляксандра Квіткевіч, журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, журналісты БелаПАН Максім Лаўрэцкі, Юлія Коцкая, Андрэй Шаўлюга, Андрэй Рабчык, журналісты Алег Груздзіловіч, Ігар Карней, Марына Кастылянчанка і Кацярына Мядзведзева.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?