Яўгена Мікалаевіча выклікалі ў аўторак, 24 лістапада, у аддзяленне крымінальнага вышуку для апытання. У якасці каго і ў рамках якой справы, не патлумачылі. У 14:30 ён папярэдзіў пра гэта галоўнага рэдактара і пайшоў на размову, піша БАЖ.

Увесь вечар сувязі з журналістам не было, яго тэлефон недаступны і раніцай.

Начальнік Пінскага ГАУС Дзмітрый Каравякоўскі на пытанне рэдактара Святланы Гарда аб выкліку і месцазнаходжанні Яўгена Мікалаевіча сказаў, што нічога не ведае, паколькі ў вытворчасці Пінскага ГАУС знаходзіцца 1800 матэрыялаў. Ён прапанаваў напісаць пісьмовы запыт.

Яўгена Мікалаевіча, які асвятляў акцыі пратэсту ў Пінску, судзілі ўжо двойчы і каралі суткамі за працу на акцыі 10 жніўня, а таксама за знаходжанне на плошчы 30 жніўня — тады ён наогул стаяў у баку. Другі тэрмін журналіст не адбываў, пастанова была абскарджаная ў абласным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0