Грамадства

Пасол Мезенцаў: Розыгрыш «расійскай карты» беларускай апазіцыяй не мае перспектывы

Фота Надзеі Бужан

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў перакананы, што ў беларускай апазіцыі не атрымаецца выкарыстаць «расійскую карту» для дасягнення сваіх палітычных мэтаў.

«Спробы некаторых арганізатараў пратэстаў ці рэжысёраў, якія хочуць ставіць палітычныя спектаклі на «сцэнічнай пляцоўцы» ў Беларусі — з розыгрышам расійскай карты ў імкненні справакаваць магчымае напружанне ў адносінах Расіі да Беларусі, не маюць перспектывы», — заявіў мезенцаў журналістам у сераду ў Мінску, піша «Інтэрфакс».

«Пазіцыя расійскага боку ў дачыненні да братэрскай Беларусі не мяняецца ў залежнасці ад тых ці іншых кан'юнктурных крокаў заходніх партнёраў Мінска. Яна нязменная. Гэта сістэма маштабных саюзніцкіх адносін, шматкроць пацверджаных сёння і накіраваных на будучыню», — сказаў пасол РФ.

«Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праводзіць нязменную палітыку ў падтрымку ўсяго беларускага народа, брацкай рэспублікі», — падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым «лічыць, што нехта ў той ці іншай заходняй сталіцы, абвяшчаючы тыя ці іншыя рэстрыкцыі ў дачыненні да Беларусі, зможа надламіць практыку двухбаковых адносін — гэта значыць не разумець глыбіню і маштаб нашага супрацоўніцтва».

На ягоную думку, «беларускія партнёры зробяць правільныя высновы з тых крокаў, якія робяцца на Захадзе і якія з'яўляюцца прыкладам найгрубейшага ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы».

Таксама Мезенцаў выказаў думку, што сітуацыя вакол Белгазпрамбанка не павінна быць палітызаванай, і дзяржава не павінна ўмешвацца ў дыялог з акцыянерамі.

«Пытанне дыялогу з акцыянерамі, у які дзяржава не павінна ўмешвацца, павінен быць вырашаны па-за «палітычным парадкам». Мяркую, што менавіта ў такім ключы будуць пераадоленыя ўсе тыя складанасці, якія ўзніклі вакол гэтага банка», — сказаў Мезенцаў журналістам у сераду ў Менску.

Па яго словах, «сітуацыю з гэтым фінансавым інстытутам важна разглядаць з пункту гледжання выканання нацыянальнага заканадаўства, і старацца не падкручваць тыя ці іншыя вынікі, нават калі яны здаюцца негатыўнымі, да парадку двухбаковых адносінаў».

«Перакананы, што так і будзе. Тым больш, што кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў зацікаўленасць у захаванні і ўмацаванні Белгазпрамбанка. Для гэтага ўжо зроблена нямала», — дадаў пасол.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць