Таварыства беларускай культуры атрымала адказ з Міністэрства культуры Літвы, што крыж, усталяваны на месцы пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, які амаль не быў улічаны пры стварэнні праектаў па рэканструкцыі Лукішскага пляца ў Вільні, будзе захаваны.

Літоўскі ўрад адрэгаваў на заявы Таварыства і накіраваў адпаведнае рашэнне ў Міністэрства Культуры.

Ніжэй прыводзім пастанову Міністэрства Культуры Літоўскай Рэспублікі.

    Ураду Літоўскай Рэспублікі
    Копію Таварыству Беларускай Культуры ў Літве

Аб рэканструкцыі Лукішскага пляцу

Міністэрства Культуры, рэагуючы на пастанову Літоўскага Урада ад 23 красавіка 2009 г. за № 22‑2616, разам з Дэпартаментам Развіцця Горада Віленскай Гарадской Самаўправы разгледзелі заяву Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ад 14 красавіка 2009 г. за № 280 і вырашылі, што пры рэканструкцыі Лукішскага пляца будзе звернута ўвага на захаванне месца пашаны Кастуся Каліноўскага. Міністэрства Культуры лічыць, што ўсталяваны крыж памяці Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы мусіць быць захаваны.

Дадаем.

Копію пастановы Дэпартамента Развіцця Горада Віленскай Гарадcкой Самаўправы ад 6 таўня 2009 г. за № А51‑10219 (3.3.4.2‑РД4), 1 старонка

Сакратар Міністэрства, выканаўца функцый дзяржаўнага сакратара міністэрства Ёзас Шырвінскас

Паводле westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0