Рада ЗБС заявіла, што не вядзе ніякіх перамоваў з Васкресенскім і ягоным «Круглым сталом». Таксама невядома пра ніводны выпадак камунікацыі актывістаў ЗБС з гэтай ініцыятывай.

«Адзінымі, хто маглі бы гэта рабіць, — прыхільнікі і прыхільніцы, якія знаходзяцца ў СІЗА. ЗБС з разуменнем ставіцца да такога іх кроку і не лічыць іх дзеянні здрадай. Такое рашэнне было, хутчэй за ўсё, прынята ў зняволенні і пад катаваннямі ці пагрозай. Для нас застанецца важнейшым іх вызваленне і здароў'е, як псіхічнае так і фізічнае», — паведамляецца ў заяве.

«Задзіночанне беларускіх студэнтаў нагадвае, што любыя перамовы магчымы толькі ў выніку выканання трох умоваў:

1. Спыненне гвалту.

2. Вызваленне ўсіх палітзняволеных.

3. Заява Лукашэнкі аб сыходзе», — адзначаецца ў заяве студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?