Журналіста Ігара Ільяша вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Калегі кажуць, што ён яе нават не асвятляў

«Белсат»
Затрыманага ўчора журналіста Ігара Ільяша вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП). Калегі журналіста называюць абвінавачанне дзіўным, бо Ігар не ўдзельнічаў і нават не асвятляў акцыі пратэсту, паведамляе БАЖ.
Працэс над журналістам павінен прайсці ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
Ігар Ільяш — муж змешчанай у СІЗА журналісткі Кацярыны Андрэевай. Яго затрымалі ўчора ўвечары, у кватэры прайшоў ператрус.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары