Грамадства

«Пісалі, што я ледзь не маньячэла». Амапавец Бекіш судзіцца з «Нашай Нівай»

Міліцыянер АМАП Андрэй Бекіш падаў у суд на «Нашу Ніву». Нагодай стала публікацыя, у якой яго аднакласнікі расказваюць свае ўспаміны ад сумеснай вучобы. Бекіш стаў вядомым пасля таго, як у ліпені 2020 года у тэлеграм-каналах было апублікавана відэа, на якім відаць, як ён жорстка затрымлівае дэманстрантаў. Бекіш кажа, што сказанае пра яго няпраўда, і патрабуе выплаціць яму 3000 рублёў за маральныя перажыванні. 

Андрэй Бекіш

Рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч прасіў праводзіць працэс па-беларуску, Бекіш быў не супраць, аднак суддзя Іна Ялавая заявіла, што суд будзе праходзіць па-руску. Ягор Марціновіч даваў тлумачэнні па-беларуску, Бекіш на ягоныя пытанні таксама адказваў па-беларуску, гэта не выклікала ў яго складанасцяў.

Імя Бекіша з’явілася ў тэлеграм-канале Сцяпана Пуцілы. Да гэтага здарыўся канфуз: жыхару Маладзечна, які знешне падобны да амапаўца, пісалі негатыўныя каментары. Хлопец публічна заявіў, што яго зблыталі з Бекішам.

Праз некалькі дзён «Наша ніва» апублікавала артыкул, дзе аднакласнікі Бекіша згадваюць, якім ён быў у школьныя гады. Сем цытат з тэксту пазоўнік лічыць непраўдзівымі, кажа, што яны закранаюць ягоныя гонар і годнасць. Гаворка пра празмерную жорсткасць, непрадказальныя паводзіны і як знаёмым ставіцца да яго пасля публікацыі відэа з жорсткім затрыманнем.

Дарэчы, гэта самае відэа суддзя Іна Ялавая адмовілася далучыць да матэрыялаў справы, супраць гэтага выступіў і сам Бекіш.

Андрэй Бекіш і Ягор Марціновіч

Андрэй Бекіш у судзе заявіў, што яго аднакласнікі не маглі пра яго так сказаць, што выданне наўмысна сказіла іх словы, каб выставіць яго ў негатыўным кантэксце.

«17 ліпеня я ўбачыў гэтыя публікацыі, — патлумачыў амапавец. — Масавыя мерапрыемствы праходзілі 14 ліпеня, матэрыялы былі апублікаваныя праз тры дні. Я проста так нікога не затрымліваў, проста так нікога не збіваў, мае дзеянні былі накіраваны на тое, каб прадухіліць правапарушэнне. Праверкі ў дачыненні да мяне не праводзіліся, усё было ў межах закону.

Суддзя ўдакладніла, якія менавіта маральныя пакуты перанёс пазоўнік.

«Перажыванні. Узнік шэраг непаразуменняў у родным горадзе, рэпутацыя ўсё ж такі, — растлумачыў ён. — У школе і тэхнікуме я зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, а пасля гэтых матэрыялаў мне пісалі, што я ледзь не маньячэла і галаварэз. Перажываў за сябе і родных. У мяне малодшы брат у гэтай жа школе вучыцца. Мне прыходзілі пагрозы ад невядомых асоб на тэлефон. У паштовую скрыню кідалі ананімкі».

Андрэй Бекіш

Галоўны рэдактар ​​»Нашай Нівы» ўдакладніў, ці звяртаўся Бекіш з заявай у суд або праваахоўныя органы з гэтай нагоды. Амапавец выразна патлумачыць не змог, сказаў толькі, што Следчы камітэт праводзіў праверку, вінаватых знайсці не змаглі. Вынікі праверкі ў судзе агучаныя не былі.

Узнікла пытанне, як Андрэй Бекіш можа абгрунтаваць заяўленую суму 3000 рублёў. У гэтыя дні праходзіць суд па факце абразы камандзіра мінскага АМАП Дзмітрыя Балабы, ён ацаніў свае перажыванні ў 1000 рублёў.

«Я лічу, што мае маральныя перажыванні можа кампенсаваць гэтая сума», — заявіў Бекіш.

«Наша ніва» не прызнае пазоў, бо ў сямі цытатах, якія аспрэчвае амапавец, змяшчаецца або дакладная інфармацыя (Бекіш сапраўды затрымліваў людзей з ужываннем фізічнай сілы), або меркаванне аднакласнікаў, а права на свабоду меркавання гарантавана Канстытуцыяй.

Судовае пасяджэнне працягнецца 11 снежня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць