Больш за траціну беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый з’яўляюцца неплацежаздольнымі. Пра гэта сёння паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі (Белстат).

Згодна з яго звесткамі, на 1 красавіка лічба неплацежаздольных прадпрыемстваў у краіне склала 36,5% ад іх агульнай колькасці. Прадпрыемствы лічацца неплацежаздольнымі тады, калі іх забяспечанасць абаротнымі сродкамі ніжэй за норму, а ліквіднасці, якую можна хутка рэалізаваць і здабыць тыя сродкі таксама не стае.

Больш за ўсё неплацежаздольных прадпрыемстваў у прамысловасці — 45,5% ад агульнай колькасці. Крыху лепей сітуацыя ў гандлі і грамадскім харчаванні — 40,1%. У будаўніцтве лічба такіх прадпрыемстваў складае 35,6%, а ў сельскай гаспадарцы толькі 30,9%.

На пачатку красавіка 44,9% айчынных прадпрыемстваў ўвогуле не мелі ўласных абаротных сродкаў і былі вымушаныя карыстацца са знешніх крыніцаў (крэдыты, датацыі). Болей усяго такіх прадпрыемстваў было ў у сельскай гаспадарцы (75,8%), меней усяго — ў будаўніцтве (34,9%).

afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0