Беларускія трактары паспяхова рэалізуюцца на рынку Чэхіі. Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі‑дылера Мінскага трактарнага заводу ў Чэхіі Леанід Астаповіч.

Па словах Астаповіча, нягледзячы на крызіс пастаўкі беларускіх трактароў у гэтую краіну пакуль не зніжаюцца. Сёлета аб’ем паставак захоўваецца на ўзроўні мінулага году.

Нягледзячы на тое, што ў Чэхіі ёсць свой вытворца трактароў, беларускія машыны дзякуючы нізкім цэнам заваявалі ўжо каля 3% чэшскага рынку. Гэта прыкладна каля 100 машын штогод.

За апошнія шэсць гадоў у Чэхіі рэалізавана больш за 450 адзінак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Чэшскім пакупнікам прапаноўваюцца ўвесь мадэльны шэраг — ад МТЗ‑320 да МТЗ‑1523. Акрамя трактароў на чэшскі рынак пастаўляліся сеялкі, дыскавыя бароны, прэс‑падборшчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?