У Мазыры мужчына вырабіў больш за тысячу шыпоў, яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, паведамляе СК.

40-гадовы жыхар Мазыра вырабіў шыпы для пашкоджання міліцэйскага транспарту ў Мінску. Ён шукаў чалавека, які адвязе шыпы ў сталіцу, зрабіць гэта пагадзіўся 32-гадовы мужчына. Пасля перадачы вырабаў мазырчука затрымалі.

Зараз ён з'яўляецца абвінавачаным у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і знаходзіцца пад вартай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?