Насельніцтва краін Ўсходняй Еўропы можа уздыхнуць з палёгкаю — «крытычны перыяд» крызісу ўжо мінуў, аднак асобныя праблемы яшчэ могуць узнікаць. Так лічыць Дамінік Строс‑Кан, дырэктар Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).Па яго словах, зараз «мы можам дакладна акрэсліць і вызначыць магчымыя рызыкі», таму шмат будзе залежаць ад таго, «ці будуць банкі здольныя фінансаваць прадпрыемствы гэтага рэгіёну ў неабходным аб’ёме».
Кіраўнік МВФ паведаміў, што станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміках краін Усходняй Еўропы можна ўжо будзе пабачыць дзесьці ў канцы цяперашняга года — у кастрычніку‑снежні, а рэальны рост пачнецца ў першай палове 2010 года. Тым не менш, лічыць ён, «расслабляцца не трэба, паколькі падстаў для непакою ўсё яшчэ дастаткова». Перад усім гэта звязана са станам эканомікі і банкаўскай сістэмы ЗША, адзначыў Строс‑Кан.
Адначасова МВФ апублікаваў дадзеныя, якія сведчаць пра тое, што крызіс вельмі моцна «зачапіў» таксама вядучыя дзяржавы Еўрасаюза, перш за ўсё тыя, якія уваходзяць у зону еўра. Іх ВУП скараціўся за першы квартал 2009 году на 2,5%, а ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — на 4,6%. Ключавым чыннікам ў большасці краінах стала гвалтоўнае скарачэнне экспарту на 15‑20%.