Аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона памёр ва ўзросце 60 гадоў, паведамляе CNN Brasil.

Нагадаем, у маі 2018 года Марадона заняў пасаду старшыні праўлення брэсцкага «Дынама», а ў ліпені прыляцеў у Брэст. Аднак ужо ў верасні аргенцінец стаў галоўным трэнерам мексіканскага клуба «Дарадос», які выступае ў другім па сіле футбольным дывізіёне Мексікі. У чэрвені 2019 года Марадона пакінуў пасаду (як паведамлялі СМІ, па стане здароўя).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?