Беларусь зацікаўлена ў набыцці ў Расіі комплексаў СПА "Тор" і найноўшых мадыфікацый "Бук".
Як паведаміў журналістам 19 мая на выставе Milex-2009 у Мінску генеральны дырэктар кампаніі "Расабаронэкспарт" Анатоль Ісайкін, цяпер ідуць перамовы і кансультацыі па тэхнічных пытаннях і цэнавых параметрах.
Пра тэрміны завяршэння перамоў і магчымыя тэрміны пастаўкі зенітных ракетных комплексаў Ісайкін паведаміць не змог.
Гендырэктар "Расабаронэкспарта" таксама не стаў адказваць на пытанне аб тым, на працягу якога часу пасля прыняцця палітычнага рашэння ў Беларусь могуць быць пастаўлены аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр" і сістэмы СПА С-400 "Трыумф". Пры гэтым ён зазначыў, што С-400 могуць быць пастаўлены на льготнай аснове.