Суд у Оршы прысудзіў мясцовага жыхара, які абражаў супрацоўнікаў раённага аддзела міліцыі ў сацыяльных сетках, да трох гадоў «хатняй хіміі». Пракуратура лічыць пакаранне недастатковым і будзе яго абскарджваць, піша Tut.by паводле АНТ.

26-гадовы жыхар Оршы пісаў у сацыяльных сетках абразы і пагрозы пад фатаграфіямі мясцовых міліцыянтаў. Аўтамабіль аднаго з іх мужчына заклікаў спаліць.

На судзе мужчына раскаяўся і прызнаў віну. Яго абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — за абразу прадстаўніка ўлады і распаўсюд парнаграфіі.

Жыхар Оршы атрымаў тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Пракуратура палічыла пакаранне недастатковым. Прысуд будзе апратэставаны.

Цяпер у судах Віцебскай вобласці дзясятак падобных спраў. За абразы і прымяненне гвалту да супрацоўнікаў міліцыі будуць судзіць жыхароў Віцебска, Наваполацка і Полацка, паведамляе АНТ.

Адну з такіх спраў нядаўна разгледзеў суд у абласным цэнтры. Жыхар Віцебска атрымаў два гады «хіміі» за абразу супрацоўніка АМАПа ў адным з тэлеграм-каналаў. Мужчына павінен выплаціць 500 рублёў — кампенсацыю маральнай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?