Грамадскі рэдактар Радыё Свабоды віленскі беларус Сяржук Вітушка прапанаваў:

Можна было б ня проста крычаць, што зьнішчаецца беларуская мова... Ці ня лепей скарыстацца перамогай нашага нарвэскага земляка Сашы Рыбака ў конкурсе "Эўрабачаньня"?

Давайце ня проста яго павіншуем, а – пашлем пераклад на беларускую мову тэксту ягонай пераможнай песьні: можа, ён прыедзе ў Беларусь і здолее прасьпяваць яе па-беларуску!

Ня ведаю, ці захоча, але – давайце зробім! Урэшце – самі засьпяваем гэтую песьню!

Так што заўсёды ёсьць спосаб ня плакаць, не шкадаваць, не крычаць, а з усьмешкай і з радасьцю рабіць нейкія крокі наперад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?