Рух «За Свабоду» віншуе рэгіянальнага дэмакратычнага лідэра, адраджэнца і рэжысёра Хрыстафора Жаляпава з Днём нараджэння.

Хрыстафор Жаляпаў у дэмакратычным руху Віцебска з пачатку 90-х гадоў. Ён карыстаецца заслужанай павагай прыхільнікаў свабоды, сяброў і проста знаёмых. Хрыстафор неаднаразова ўдзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата, і быў дэпутатам гарсавета. У мінулым годзе каардынатар Руху «За Свабоду» Віцебшчыны Хрыстафор Жаляпаў заснаваў Еўрапейскі клуб, дзе паспяхова праводзяцца творчыя сустрэчы і іншыя культурніцкія імпрэзы. Выдатны бацька і сем’янін, шчыры чалавек высокай маралі і глыбокай веры.

Мы шчыра жадаем спадару Хрыстафору моцнага здароўя, поспехаў у справах, здзяйснення мараў і шчасця ў асабістым жыцці, якое ў самым разгары, 100 гадоў! Жыве Беларусь і Хрыстафор!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0