Кіно

Пра службу бяспекі і лагерных сабак: «Лістапад», які не адбыўся, паказвае падборку польскага кіно

Адменены ў апошнюю хвіліну кінафестываль «Лістапад» будзе збірацца па аскепках з асобных фільмаў і кінапраграм. Ад учора арганізатары фэсту распачалі паказы аднаго з такіх фрагментаў — падборкі сучаснага польскага кіно. Сюды ўвайшло дзевяць карцін — тое, што складала асобную секцыю «Паслявобразы», а таксама фільмы з асноўных конкурсаў фестывалю. Да таго ж у снежні пакажуць чатыры работы загадкавага класіка польскага кіно Войцеха Хаса. «Наша Ніва» раіць некалькі стужак з праграмы.

«Снегу больш не будзе» Малгажаты Шумоўскай і Міхаіла Энглерта, 27 лістапада ў «Falcon Club Буцік Кіно»

Такі прагноз Польшча сёлета будзе высоўваць на «Оскар», а за апошні час там ужо пабывалі незабыўныя «Халодная вайна» Паўлікоўскі і «Божае цела» Камасы. Гэтым разам вядомая рэжысёрка Малгажата Шумоўска з калегам расказвае пра тое, як імігрант з Украіны Жэня, які нарадзіўся ў Прыпяці за сем гадоў да Чарнобыльскай катастрофы, працуе масажыстам у элітным польскім пасёлку. І як усмешлівы хлопец з рускім акцэнтам адчувае сваіх багатых, але нешчаслівых кліентаў і лечыць іх душы. Фільм паказваўся на кінафестывалях у Венецыі і Таронта, а на «Лістападзе» павінен быў удзельнічаць у Асноўным конкурсе ігравога кіно.

«Звычайная краіна» Томаша Вольскага, 28 лістапада ў «Цэнтральным»

Афіцэры польскіх служб бяспекі ўсталёўваюць у гатэлі праслушку, схаванай камерай фіксуюць сустрэчу з палюбоўніцай, шантажуюць на допыце — Томаш Вольскі сабраў архівы 1960—1980 гадоў, што нейкім чынам перажылі знішчэнне, і зрабіў з гэтага дзіўны мантажны фільм. «Звычайная краіна» паказвае, як працуе Вялікі Брат, што сочыць за табой. Пасля фільма вы пачняце правяраць кватэру на наяўнасць схаваных камер альбо прынамсі перастанеце весці перамовы побач з тэлефонам. Карціна мела ўдзельнічаць у асноўным конкурсе дакументальнага кіно «Лістапада».

«Пярэварацень» Адрыяна Панэка, 29 лістапада ў «Цэнтральным»

У сюжэце фільма, знятага сумесна з Германіяй і Нідэрландамі, вызваленне з канцэнтрацыйнага лагера не становіцца палёгкай для васьмі дзяцей і дзяўчыны Ханкі, якая за імі прыглядвае. Як толькі яны сталі ў лесе вяртацца да нармальнага жыцця і адыходзіць ад жахаў апошніх гадоў, сустрэліся з новай пагрозай — галоднымі лагернымі сабакамі, якіх эсэсаўцы выпусцілі на волю яшчэ да вызвалення вязняў. Другая сусветная вайна ўжо скончылася, але дзецям усё яшчэ прыходзіцца кіравацца інстынктам выжывання.

Чатыры фільмы Войцеха Хаса, два ўікэнды 4-5 і 11-12 снежня ў «Піянеры»

Падборка аднаго з самых арыгінальных польскіх рэжысёраў, якім захапляліся Луіс Бунюэль, Дэвід Лінч і Марцін Скарсэзэ, — гэта чатыры стужкі з унікальнай кінамовай, блуканнем па выгібах часу і прайграваннем логікі сну. Тры з іх чорна-белыя. Імёны Анджэя Вайды і Кшыштафа Кеслёўскага з перадавой росквіту польскай кінашколы, гледачу, канешне, вядомыя лепш. Але Войцех Хас — гэта загадкавы геній польскага кіно, які заўсёды трымаўся асобна і ішоў з галоўнымі працэсамі як бы паралельна.

Паказы польскіх фільмаў рэалізуюцца пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску і Інстутута Адама Міцкевіча.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку3

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot2

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку3

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць