У жніўні 28-гадовы жыхар Чэрыкава ў інтэрнэце пабачыў аб'яву аб дадатковым заробку. Ён запоўніў прапанаваную форму, пасля чаго з ім звязаўся «спецыяліст» і прапанаваў узяць удзел у брокерскай дзейнасці. Для гэтага маладзён адкрыў рахунак на платформе «Inquot», куды пералічыў 250 даляраў, паведамляе СК.

Праз некаторы час прадстаўнік платформы прапанаваў зарабіць на здзелках з біткойнамі. Мужчына пералічыў 16 тысяч даляраў.

А калі вырашыў зняць усе грошы, ад яго запатрабавалі нібыта аплаты розных збораў і камісій, а потым перасталі выходзіць на сувязь.

Такім чынам мужчына перавёў больш за 51 тысячу даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0