20.05.2009 / 10:29

Расія — лідэр па тэмпах падзення ВУП 1

сярод краін «Вялікай васьмёркі» (G8). Другой па тэмпах падзення эканомікі сярод краін «Вялікай сямёркі» стала Нямеччына.

Расія — асноўны гандлёвы партнёр Беларусі — стала лідэрам сярод краін «Вялікай васьмёркі» (G8) па тэмпах падзення ВУП у першым квартале гэтага года.

Пра гэта сведчаць публікацыі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD), а таксама дадзеныя нацыянальных статыстычных служб краін‑чальцоў «васьмёркі».

Падзенне расійскага ВУП у 1‑м квартале дасягнула 9,5%.

Другой па тэмпах падзення эканомікі сярод краін «Вялікай сямёркі» стала Нямеччына, ВУП якой у параўнанні з першым кварталам мінулага году паменшыўся на 6,9%. Далей ідуць Італія, Вялікабрытанія і Францыя. А вось эканоміка Кітая за гэты самы перыяд вырасла на 6,1%.

Адмоўная дынаміка ВУП у гэтых краінах з’яўляецца вынікам скарачэння прамысловай вытворчасці на якое паўплывалі нізкі попыт на ўнутраным і знешнім рынках. У Расіі вытворчасць у 1‑м квартале 2009 года знізілася на 14,3%. У свеце лідэрам па тэмпах падзення з’яўляецца Японія — 32,9%.

afn.by

0
czalex / Адказаць
21.05.2009 / 00:42
Здаецца, па перапрацоўчай прамысловасьці паказчык для Расеі ўвогуле -25%.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру