У Беларусі вылечылі ад каранавіруса 101-гадовага пацыента. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў доктар-інфекцыяніст Юрый Горбіч.
Доктар расказаў, што сярод яго пажылых пацыентаў быў 89-гадовы беларус. Але агулам у краіне ад каранавіруса вылечвалі людзей і старэйшага ўзросту.
«У Беларусі быў пацыент ва ўзросце 101 года», — расказаў спецыяліст.
Фота Надзеі Бужан.