Увечары 25 лістапада ў аўтобусе №69 у Мінску адбылася бойка. У салоне ехаў 49-гадовы мужчына ў куртцы з сімволікай Нацыянальнага Алімпійскага камітэта і выявай дзяржаўнага герба. 33-гадовы хлопец, якому не спадабалася сімволіка, запатрабаваў у яго зняць куртку. Па словах мужчыны, апанент спытаў: «Ты што, ідыёт, у такой куртцы хадзіць?»

Тады хлопец павіс на парэнчах і некалькі разоў ударыў мужчыну нагамі. Бойка працягнулася і на вуліцы, маладзейшы быў мацнейшы, і паваліў апанента на зямлю.

Непадалёку ішоў афіцэр унутраных войскаў, які вырашыў затрымаць хлопца. Адметна, што людзі на прыпынку спрабавалі адбіць яго ў вайскоўца. Пад'ехала яшчэ і міліцыя, хлопца затрымалі і адправілі ў ізалятар.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?