БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы, паведамляе БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што высокі ўзровень захворвання на каранавірус з'яўляецца вельмі сур'ёзнай праблемай для краіны і для яго як яе кіраўніка, хоць Беларусь ужо сутыкалася з ёй у першую хвалю і напрацавала пэўны вопыт.

«Важна, што ўвесь свет пераканаўся, што мы тады прайшлі гэты шлях правільна, — канстатаваў ён. — Мы гэты шлях прайшлі годна — адзіныя ў свеце».

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што з наведвання 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска пачнецца серыя яго візітаў па медыцынскіх установах рэгіёнаў краіны.

Ён мае намер наведаць бальніцы ў кожнай з абласцей Беларусі, каб асабіста пераканацца ў тым, што дапамога аказваецца на высокім узроўні, і вывучыць, як удасканаліць працэс лячэння.

У бальніцы Лукашэнка зноў выказаўся аб жаданні польскіх уладаў перавабіць у сваю краіну беларускіх медыкаў.

«Нам трэба сваіх хворых лячыць, але мы гатовыя і ім дапамагчы. Але толькі давайце па-чалавечы: вам трэба — мы да вас адправім брыгаду, дапаможам», — прапанаваў Лукашэнка.