Інтэрнэт і СМІ

Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Але лісты ёй не даходзяць

Кацярына Барысевіч, фота з сацсетак

Восьмыя суткі наша калега Кацярына Барысевіч знаходзіцца ў следчым ізалятары. Амаль тыдзень была ў СІЗА КДБ, цяпер яна ў спісах СІЗА №1 на Валадарскага. Кацярына паведамляе ў лістах, што стараецца трымацца. Яна атрымала ад родных першую перадачу з адзеннем і прадуктамі. Нам вядома, што многія ёй пішуць, але на жаль, пакуль лісты ёй амаль не даходзяць, піша Tut.by.

Тыдзень таму, у чацвер 19 лістапада, Кацярына Барысевіч была затрыманая супрацоўнікамі ў цывільным і масках, якія пасля ператрусу ў кватэры павезлі яе ў невядомым кірунку. Крыху пазней Кацярына паведаміла дачцэ і калегам, што яна ў СІЗА КДБ, а 20 лістапада адбудзецца першы допыт.

Генпракуратура завяла крымінальную справу па факце выдавання медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы (ч.3 арт. Гаворка ідзе пра стан загінулага Рамана Бандарэнку, Кацярына была аўтарам артыкула, дзе паказвалася, што ў яго Крыві не было алкаголю. Другі фігурант — доктар-анестэзіёлаг Арцём Сарокін. З адвакатаў журналісткі ўзялі падпіску пра неразгалашэнне, таму падрабязнасцяў крымінальнай справы мы не ведаем.

Аднак з сюжэту на СТБ стала зразумела, што папярэдняе расследаванне вядуць супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры. Па законе Генеральная пракуратура мае права як накіраваць справу для расследавання ў следчыя органы (Следчы камітэт або Камітэт дзяржаўнай бяспекі), так і самастойна праводзіць папярэдняе следства «у мэтах забеспячэння ўсебаковага, поўнага і аб'ектыўнага даследавання абставін крымінальнай справы» (арт.34 КПК), апошняе бывае вельмі рэдка.

Амаль тыдзень Кацярына знаходзілася ў следчым ізалятары КДБ, аднак нядаўна яна з'явілася ў спісах СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Тут бытавыя ўмовы горшыя.

На днях родныя і калегі журналісткі атрымалі першыя лісты ад яе, самой Кацярыне перадалі пакуль толькі адзін ліст. З чым гэта звязана, пакуль невядома, дзясяткі людзей ужо адправілі лісты журналістцы. Па законе, супрацоўнікі следчага ізалятара ўручаюць лісты і тэлеграмы не пазней чым у трохдзённы тэрмін з дня паступлення ліста, за выключэннем святочных і выхадных дзён.

Адрас для лістоў для Кацярыны Барысевіч: СІЗА №1 г. Мінска, 220050, вул. Валадарскага, 2 (Барысевіч Кацярыне Анатольеўне).

29 лістапада заканчваецца 10 сутак з моманту затрымання Кацярыны. Да гэтага тэрміну ёй павінна быць прад'яўленае абвінавачванне (у прысутнасці абаронцы) і прынята рашэнне аб меры стрымання.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць