БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка гарантаваў захаванне даплат медыцынскім работнікам за працу з хворымі на каранавірусную інфекцыю. Пра гэта ён сказаў сёння на сустрэчы з медыцынскім і работнікамі 6-й бальніцы Мінска, паведамляе Мінздароўя.

«Гэта ўстаноўлена ўказам прэзідэнта, ніхто не мае права адмяніць гэты ўказ», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што за кошт гэтых дадатковых выплат работнікі аховы здароўя ў агульнай статыстыцы па ўзроўні заработнай платы значна апярэджваюць шэраг іншых катэгорый бюджэтнікаў. Па сутнасці, ужо цяпер дасягнуты той узровень сярэдняй зарплаты медработнікаў, які планавалася забяспечыць да канца пяцігодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0