Грамадства

Сталічнага студэнта асудзілі пяты раз: агульны тэрмін арышту — 71 суткі

1 лістапада

Студэнта 4-га курса БДУІР Яна Салановіча асудзілі ўжо на 71 суткі адміністрацыйнага арышту запар па пяці эпізодах: маці мяркуе, што агулам гэты тэрмін можа быць яшчэ большым, піша spring96.org.

«Як многія, хто не згодны з тым, што адбываецца ў нашай краіне, ён выходзіў на мірныя акцыі пратэсту, — распавядае маці Яна Вольга. — Ніякіх супрацьзаконных дзеянняў ён не здзяйсняў (зрэшты, як і ўсе тыя, хто мірна гуляе). 1 лістапада майго сына затрымалі на нядзельным мірным маршы ў Курапаты, па маіх звестках, адвезлі ў Партызанскае РУУС. Там яго дапытвалі, напэўна, аказвалі нейкі ціск і ў выніку

ён нібыта прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мітынгах за жнівень, верасень і кастрычнік 2020 года. Адтуль яго даставілі на Акрэсціна — і тут пачалося проста пекла, якое цягнецца да гэтага часу».

Агулам Ян Салановіч атрымаў 71 суткі адміністрацыйнага арышту па пяці эпізодах: 12 сутак яму прызначылі 2 лістапада, 15 сутак — 5 лістапада, 15 сутак — 10 лістапада, 15 сутак — 18 лістапада, 14 сутак — 26 лістапада.

Вольга мяркуе, што Яна чакаюць яшчэ чатыры суды, таму агулам яе сын можа атрымаць яшчэ больш.

«У справах не маецца ніякіх доказаў, а толькі, мяркую, выбітыя ў майго сына прызнанні аб удзеле ў акцыях пратэсту ў верасні-кастрычніку 2020 года, — кажа яна. — Мой сын сцвярджаў, што ён мае канстытуцыйнае права на выказванне свайго меркавання як чалавек і грамадзянін. Аднак у суддзяў — сваё меркаванне, насуперак усім мажлівым і немажлівым законам нашай краіны. Мой сын можа проста не вытрымаць. Ён ужо атрымаў 71 суткі адміністрацыйнага арышту, а наперадзе яшчэ можа быць 45 сутак. Усяго 117 сутак — магчыма, у карцары. Ён можа выйсці на волю толькі ў сакавіку 2021 года».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю18

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае1

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў2

Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра план нападу ЕС на Расію ў 2027 годзе. Экспертам выступіў былы кіраўнік БТ19

«Звольнілася пасля яго прапановы зрабіць пластыку грудзей». Жанчына расказала, як працавала асабістай памочніцай шэйха4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю18

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць