20.05.2009 / 18:51

Усё складана ў Дацкім каралеўстве 3

Нясцерпная бязлітаснасць, прынамсі на думку дацкіх суддзяў: капенгагенскі суд прызнаў учора мясцовую телевядучую вінаватай у жорсткім абыходжанні з жывёламі, пасля таго як падчас перадачы на тэмы спажывецтва тая выліла ў акварыум каліва шампуню – і гэтак зрабілася забойцам 12 рыбак гупі.

Супрацьпраўнае дзеянне адбылося ў 2004 годзе: тады Лізбет Колстэр выкуліла ў акварыум 10 мілілітраў шампуня супраць лускавіння, з мэтаю на жывым прыкладзе пацвердзіць таксічнасць рэчываў, якімі карыстаюцца вытворцы шампуняў. Праз тры дні 12 з 13 рыбак пайшлі з жыцця. А праз чатыры на вядучую падаў у суд тэлеглядач, капенгагенскі ветэрынар.

Падчас допыту падазраванай дацкія паліцыянты высветлілі, што вядучая рабіла сваю чорную справу з поўным усведамленнем, грунтуючыся на папярэдніх медычных эксперыментах.

Але прызнаную вінаватай Лізбет Колстэр не аштрафавалі. Бо, дзякуючы пяцігадовай валакіце, выцек тэрмін даўнасці для такіх справаў.

ЛК, паводле АР

0
Кнехт / Адказаць
20.05.2009 / 22:10
А ў нас за выкраданне і магчымае забойства палітычных апанентаў "выбіраюць" прэзідэнтам пажыццёва...
0
ДАНСКІ / Адказаць
21.05.2009 / 15:28
А чаму даЦкі, а не даНскі? Ўсё ж ДаНія. [У слоўнікі зазірніце пры нагодзе - вэб-рэдактар]
0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
21.05.2009 / 16:10
"складана.. тэлеглядач, капенгагенскі ветэрынар" Адзіная "складанасьць" - высьветліць тое, кім прыходзіцца "тэлеглядач" ""гупіям" і "вытворцам шампуняў". І "ўсё ў Дацкім караўлеўстве" адразу спросьціцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру