На матчы ў Стамбуле прысутнічалі прэзідэнты Украіны і Турцыі:
Віктар Юшчанка і Абдула Гюль, фота з сайта Спорт-Сегодня.
«Шахцёр» Данецк - «Вердэр» Брэмен - 2:1.
Данецкі «Шахцёр» заваяваў апошні ў гісторыі Кубак УЕФА. Ад лета стартуе новы праект — Ліга Еўропы.
Фінальны матч прайшоў учора ў Стамбуле на стадыёне футбольнага клуба «Фенербахчэ» — «Шокру Сарачоглу».
Для выяўлення пераможцы спатрэбіўся дадатковы час. На 25‑й хвіліне украінскі бразілец (ці бразільскі ўкраінец?) Луіс Адрыану адкрыў лік. На 35‑й бразільскі легіянер «Вердэра» «Налду» лік зраўняў. А пераможную кропку паставіў на 97‑й хвіліне яшчэ адзін бразілец данецкага клуба — Жадсан.
Усяго за «Шахцёр» учора згулялі пяцёра бразільцаў (Жадсан, Ілсінью, Фернандынью, Віліан, Луіс Адрыану), на поле клуб з капітанскай павязкай вывеў харват Дарыё Срна. Разван Рац — румын, Ігар Дуляй — серб, Марыюш Левандоўскі — паляк, Андрэй Пятаў, Дмітро Чыгрынскі, Аляксандр Кучар, Аляксей Гай, Аляксандр Гладкі — украінцы. Галоўны трэнер — Мірча Лучэску — румын. Сапраўдны інтэрнацыяльны сімпатычны клуб
Перамога «Шахцёра» стала першай перамогай украінскага клуба на міжнароднай арэне ў постсавецкі час.
Цікава, што і данецкі клуб, і брэменскі пачыналі сезон у Лізе чэмпіёнаў.
«Шахцёр» гуляў у адной групе з Барселонай, «Базэлем», Спортынгам, а «Вердэр» — з «Інтэрам», «Панацінаікасам» і «Анортасісам». Каманды занялі ў сваіх групах трэція месцы і выбылі ў Кубак УЕФА.