Былому следчаму Яўгену Юшкевічу інкрымінуюць частку 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Юшкевіч у свой час расследаваў справы высокапастаўленага педафіла Д. ды наркагандляроў. З СК ён сышоў некалькі гадоў таму з ідэйных меркаванняў. Пасля гэтага працаваў андроід-распрацоўшчыкам.

Справа Юшкевіча, імаверна, палітычная. Сутнасць яе пакуль невядомая. Вядома, што летам 2020 года ён стаў ініцыятарам праекта bychange.me, які «дапамагае ў навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і проста людзей, якія былі звольненыя або якія пайшлі з працы з меркаванняў сумлення».

Чытайце вялікую гутарку з ім: Былы топ-следчы пра рэаліі работы СК: як працуе, што баліць і як змяніць да лепшага

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?