На прапагандысцкім сайце «Тэлескоп» размешчаны артыкул аб Святлане Ціханоўскай пад аўтарствам «Емельян Лепешко, сын победителя-красноармейца и партизана».

У артыкуле гаворыцца, што ў Святланы Ціханоўскай нібыта ёсць грамадзянства Ізраіля і Літвы, яна яўрэйка па крыві. Аўтар піша пра тое, што Ціханоўская мае начны клуб у Мазыры і ЛГБТ-сутэнёрскае агенцтва ў Маскве.

Адзначаецца, што Ціханоўская і іншыя лідары апазіцыі нібыта арыентуюцца на ідэалогію і практыку гітлерызму. Ну а сапраўдны заказчык і «гаспадар» беларускіх пратэстаў — ЗША, яны жадаюць разбурыць Беларусь, а затым падзяліць Расію, лічыць аўтар.

На яго думку, Ціханоўская — гэта ізраільская нацыстка з ЛГБТ-бізнэсам, якая прыслугоўвае ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0