Суполка «Беларусы ў Ізраілі» вырашыла падтрымаць землякоў цэлым перформансам, які зладзілі на адной з галоўных плошчаў Тэль-Авіва: чалавек у балаклаве, з бізуном у руках, прыніжаў, абражаў і збіваў групу людзей з сінімі васількамі на грудзях, якія стаялі ля сцяны каля беларускай амбасады з узнятымі ўгару рукамі. Ролю амапаўца выканаў вядомы ізраільскі акцёр Міхаіл Ражэцкі. Ён настолькі ўжыўся ў ролю, што на нейкім этапе капітан ізраільскай паліцыі прыпыніў акцыю. Пасля кароткіх тлумачэнняў спектакль усё ж такі прадоўжыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0