21 траўня адпускная цана на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў у Беларусі ўзрасла на 9,6% і складае 855 рублёў за адзін кубічны метр.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 82 ад 11 траўня.

Як зазначаецца ў афіцыйным каментарыі да пастановы, «неабходнасць перагляду цаны на кампрыміраваны прыродны газ звязана з павелічэннем цаны куплі прыроднага газу ў Расійскай Федэрацыі з 1 студзеня 2009 года». Апрача таго, як зазначаюць у прэс‑службе Мінэканомікі, у 2008 годзе неаднаразова павышаліся цэны на іншыя віды маторнага паліва — звадкаваны вуглевадародны газ для запраўкі аўтамабіляў і бензін, што «прывяло да змянення наяўнага цэнавых міжпаліўных суадносінаў».

Апошні раз цана на газ для запраўкі аўтамабіляў павышалася 5 сакавіка 2008 года, паведамляе прэс‑служба.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0