Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што слоў, якія прывёў Лукашэнка, у яго «перахопленых размовах» з нямецкім калегам Хайка Маасам не гучала. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter-акаўнце.

«Ніякіх такіх слоў у нашых размовах з Хайка Маасам не гучала. Я прынцыпова супраць таго, каб «душыць Беларусь», яе бізнэс і вытворчасць. Я, наадварот, за тое, каб даць Беларусі дыхаць свабодна», — адказаў ён.

27 лістапада Лукашэнка наведваў Гарадскую клінічную бальніцу №6 у Менску і ў размове з лекарамі агучыў «звесткі спецслужбаў» аб падрыхтоўцы перавароту ў Беларусі.

«Лістапад месяц — цікавая пазіцыя ўкраінцаў, я абраў адмыслова па Украіне. Кулеба заявіў кіраўніку МЗС Германіі, цытата: «Мы губляем нашы магчымасці, не прадпрымаючы рашучых мер (у Беларусі). Еўрасаюзу варта ўвесці сур'ёзныя санкцыі супраць Беларусі, каб паралізаваць дзейнасць дзяржавы, і бізнэсу, і вытворчасцей». Ім што трэба? Мы ж заўсёды, нават расейцы на мяне заўсёды крыўдзіліся: «Ну чаму ты ўкраінцаў падтрымліваеш?» — сказаў Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?