Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 21—22 мая знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане.

Як паведамляе прэс‑служба беларускага ўрада, 21 мая Сідорскі сустрэнецца з прэм’ер‑міністрам Казахстана Карымам Масімавым. Затым ён возьме ўдзел у сустрэчы дзелавых колаў Беларусі і Казахстана.

У гэты ж дзень запланавана наведванне спартыўнай арэны Астаны, Інтэлектуальнай школы першага прэзідэнта «Аркен» і АТ «Нацыянальны медыцынскі холдынг».

22 мая беларускі прэм’ер‑міністр возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц СНД.

Чакаецца, што з прэм’ер‑міністрамі краін СНД сустрэнецца прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Паводле інфармацыі прэс‑службы, запланаваныя таксама сустрэчы Сідорскага з кіраўнікамі ўрада Малдовы і Расіі.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0