Усяго патроху22

Польскі святар напісаў каталіцкую Камасутру

Любыя формы пяшчотаў і позы «дапушчальныя і цешаць Бога», піша ён. Кніга карыстаецца шалёным попытам у суседзяў.

Польскі каталіцкі святар Ксавэры Кнотц напісаў і апублікаваў кнігу з багаслоўскімі і практычнымі парадамі пра тое, як палепшыць шлюбным парам сэксуальнае жыццё. Кніга ўжо стала хітом у Польшчы.

У кнізе «Сэкс, пра які вы не ведаеце: для шлюбных пар, якія кахаюць Бога» Ксаверый Кнотц раіць пазбавіцца ад пурытанскіх уяўленняў пра інтымнае жыццё.

Манах ордэна францішканцаў тлумачыць, што

сэкс у шлюбе павінен быць не сумным і руцінным, а «непрадказальным і напоўненым фантазіямі».

Выдавецтва Sw. Pawel, якое займаецца выданнем кнігі, атрымала замову на паўторны яе выпуск, бо набожныя палякі раскупілі першыя 5000 асобнікаў на працягу некалькіх тыдняў пасля таго, як яны паступілі ў продаж.

У кнізе, якой ужо далі мянушку «каталіцкая Камасутра», Кнотц ілюструе з дапамогай прыкладаў тое, што раней было абсалютным табу для касцёлу.

Кнотц сцвярджае, што любыя формы пяшчотаў і позы «дапушчальныя і цешаць Бога». На яго думку, муж і жонка могуць дэманстраваць сваё каханне адзін да аднаго любымі спосабамі.

Таксама ксёндз следам за Бенедыктам ХVІ не ўхваляе кантрацэпцыі, сцвярджаючы, што выкарыстанне сродкаў засцярогі ад цяжарнасці «выводзіць за рамкі каталіцкай культуры».

Кнотц выказаўся супраць тых, хто сумняваецца ў кампетэнтнасці манаха, які прыняў зарок бясшлюбнасці.

Ён сцвярджае, што сабраў матэрыялы для кнігі ў час кансультацый шлюбных пар, а таксама з дапамогай публікацый на сваім сайце парадаў на тэму сэксу на працягу года.

generation.by

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

Памэла Андэрсан пачала сустракацца з вядомым галівудскім акцёрам, старэйшым за яе на 15 гадоў2

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь1

Беларуска атрымала як рэшту незвычайную манету, якая каштуе даражэй за намінал1

«Беллегпрам» прадставіў абутак «для сапраўдных патрыётаў» Беларусі8

На Лепельшчыне бабёр асушыў цэлае возера2

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?8

Колькі каштуе прабіць кола ў Барселоне: дарагі досвед чэмпіёнкі свету па бегу Марыны Арзамасавай12

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА1

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы47

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць