Лёлік Ушкін. Левым вокам44

У кіпцюрах скандынаваў

«Наш хлопец», «беларускі спявак» — гэтыя і іншыя эпітэты на адрас Рыбака з боку беларускіх медыяў абавязкова маюць зацікавіць спецслужбы Нарвегіі.

«Наш хлопец», «беларускі спявак» — гэтыя і іншыя эпітэты на адрас Рыбака з боку беларускіх медыяў абавязкова маюць зацікавіць спецслужбы Нарвегіі.

У казематах нарвежскай Амерыканкі і так няўтульна: цемра, пацукі, зладзеі ў законе, якія не гавораць па‑нашаму. А калі цябе пры гэтым катуюць песнямі Кіркорава, увогуле жэсць. Гэтыя невясёлыя думкі лезлі ў галаву экс‑кіраўніку беларускай дэлегацыі на Еўрабачанні ў той час, калі нарвежскі спецслужбіст наводзіў на ягоны твар прамень юпітэра.

— Ну, што: будзеш гуляць у маўчанку? Яшчэ раз паўтараю пытанне: дзе і калі вы завербавалі Рыбака? Яўкі, паролі, мянушкі?

— Не разумею, пра што вы, — прамямліў кіраўнік, спрабуючы адвесці твар ад рэзкага святла. — Я патрабую адваката. Вы нарываецеся на скандал. Я заслужаны народны артыст…

— Ах, ты не ведаеш? А хто называў Рыбака «наш хлопец»?!

Пасля гэтай фразы вікінг дабавіў яшчэ кіркораўскіх дэцыбелаў. Ад эстэтычнага шоку прымадон беларускай эстрады страціў прытомнасць.

— Свенсан, колькі разоў я табе казаў — не перабірай. Лепей ужо селядцом біць, чым гэтак. І слядоў не застаецца, — пракаментаваў інцыдэнт іншы афіцэр, які знаходзіўся ў пакоі.

Падследны прыходзіў да цямы. Скарыстаўшыся перапынкам, ён разважаў. А сапраўды, а што яму свеціць, калі будзе ўсё тупа адмаўляць? Яшчэ пару тыдняў патрымаюць, а потым адцягнуць у нейкі фіёрд і, як там спявала іхняя АВВА: «Сэнк ю фо зэ м’юзік». Наўрад ці пра яго геройскі чын успомняць на радзіме…

А ў выпадку калабарацыі, пацягнулася далей нітачка разважанняў, перад ім адчыняюцца шалёныя перспектывы. Спачатку, праўда, хутчэй за ўсё ён будзе служыць звычайным паліцаем. Аднак нават тут ёсць прастора для творчай самадзейнасці. У свядомасці артыста паўставалі захапляльныя малюнкі: вось ён стварае ВІА «Паліцэйскія верасы», вось іх хіт «Матка, яйкі» штурмуе рэйтынгі MTV, вось ён на пляжы Малібу з Брытні Спірс…

Ролік фантазій перараваў рык ката: дык што, будзем калоцца?

— Добра, я ўсё скажу. Толькі музыку выключыце. Значыць так: Рыбака мы завербавалі, калі ён яшчэ ў мінскі садзік хадзіў. Ён ужо тады быў да мозгу костак фанатычным нашым хлопцам. У сакрэтных файлах ён праходзіць пад мянушкай «Эскімо».

Нарвежцы кінуліся запісваць лабуду, якую ім штурхаў падследны.

— А як ён перадае вам інфармацыю? Прозвішча беларускай піяністкі?

Давялося гальванізаваць фантазію:

— Нам не патрэбная піяністка. Ён усё перадае проста са сцэны, калі на скрыпцы іграе: там кожная нота — гэта зашыфраваная літара.

Нарвежскія чэкісты афігелі ад прафесійнага ўзроўню беларускіх калегаў, пакідалі асадкі і блакноты. У гэты момант яны адчувалі сябе поўнымі калхазанамі.

— Добра, — усё, што мог выціснуць той, якога звалі Свенсан. — Напішыце нам код шыфру і можаце ісці.

— Служу каралю Олафу трынаццатаму! — бадзёра сказаў экс‑кіраўнік і запісаў на паперцы бас‑партытуру да песні «Малінаўка». Афіцэры кінуліся расшыфроўваць пасланне агента Рыбака, перададзенае праз песню Fairy tale на Еўрабачанні.

Выйшла наступнае: «перадайце Вяргейчыку, каб Макаўчыка больш на поле не выпускаў. Зноў аблажаемся, як тады, з ФК «Мінск».

Лёлік Ушкін

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць