Грамадская ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» і творчая суполка «Спайка Шваз ладзіць паніхіду, прысвечаную праклята-блаславёным 90-м гадам ХХ стагоддзя. Жалобная цырымонія адбудзецца 25 траўня (чорны панядзелак) а 19-й у кавярні-бары «Валерыя» (уваход са двара).

Усё будзе змрочна і ўрачыста:

Павал Касцюкевіч папрэзентуе сваю кнігу апавяданняў «Душпастарскія спатканні для дачнікаў»,

Павал Анціпаў раскажа пра дзядулю Леніна і бабку Каліласку, а таксама заспявае па-французску (модная на тыя часы мова),

Віталь Рыжкоў на біс у трэці раз перастрэне лася і ёсць верагоднасць, што не ацалее (у сэнсе лось).

На вечарыну завітае Севярын Квяткоўскі і апавядзе пару павучальных гісторыяў пра тое, як кепска і цудоўна нам жылося ў праклятыя-праклятыя і блаславёныя-блаславённыя 90-я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?