21.05.2009 / 14:58

«Бомба» для Мілінкевіча 41

На палітычным фронце — нечаканае абвастрэнне. Разгортваецца сур’ёзная інфармацыйная атака на лідэра Руху за Свабоду А.Мілінкевіча. Пры гэтым ягоныя апаненты, мякка кажучы, не саромеюцца ў выбары сродкаў. Піша Аляксандр Старыкевіч.

На палітычным фронце — нечаканае абвастрэнне. Здаецца, разгортваецца сур’ёзная інфармацыйная атака на лідэра Руху за Свабоду Аляксандра Мілінкевіча. Пры гэтым ягоныя апаненты, мякка кажучы, не саромеюцца ў выбары сродкаў.

Фота Ўладзя Грыдзіна
У сакавіку на малавядомым сайце з’явіўся артыкул Міхаіла Падаляка «Адбельвальнік М.», прысвечаны «падступнай місіі» Аляксандра Мілінкевіча. Нягледзячы на «грандыёзнае выкрыццё», рэзананс быў зусім нязначным.

Наўрад ці гэтая публікацыя была вартая згадкі, калі б яе — праз два месяцы! — не перадрукавала «Народная воля».

Міхаіл Падаляк даўно спецыялізуецца на канспіралагічных тэорыях. Праўда, на практыцы яны рэдка знаходзяць пацвярджэнне ў рэчаіснасці.

Вось першы лепшы прыклад. Артыкул «Вайна Лукашэнкі» быў напісаны ў красавіку 2006 году. І там, ва ўласцівай Падаляку безапеляцыйнай форме выкладзены прагноз аб тым, што хутка беларускаму кіраўніку давядзецца шукаць хованкі ў суседняй краіне:

«У Расію ў канцы 2007 году тайным рэйсам спешна прыляціць зусім іншы Лукашэнка. Сапраўдны. З дрыжачымі рукамі, сагнуты, з шырокімі зрэнкамі, з апухлымі павекамі і ціхім заікаючымся голасам…».

Але хто ж цяпер памятае, што пісаў Падаляк у 2002 ці 2006 годзе? Таму ён працягвае распавядаць пра «таемныя спружыны палітыкі» зноўку і зноўку.

У «Адбельвальніку М.» выкладзена версія змовы, удзельнікамі якой нібыта з’яўляюцца Аляксандр Лукашэнка, еўрапейскія «зубастыя акулы‑пасярэднікі» і Аляксандр Мілінкевіч.

Сабраліся яны разам для таго каб, на думку Падаляка, забяспечыць «сумленную перамогу» цяперашняга кіраўніка Беларусі на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Усе гэтыя думкі, безумоўна, маюць права на існаванне. Аднак аўтар не спыніўся на здагадках адносна бліжэйшых палітычных перспектываў, а перайшоў да прамых абвінавачванняў на адрас кіраўніка Руху за Свабоду. На думку Міхаіла Падаляка,

Аляксандр Мілінкевіч на грошы Аляксандра Лукашэнка арганізоўвае расколы ў партыях і правакацыі ў грамадскіх арганізацыях, скупляе журналістаў і г.д. і г.д..

Чым падмацаваныя гэтыя сур’ёзныя абвінавачванні? Анічым! Доказаў — нуль! Прыблізна з тым самым поспехам можна было напісаць, што

Аляксандр Мілінкевіч — злобны марсіянін, засланы на Зямлю з мэтай захопу нашай планеты. Хай потым апраўдваецца!

Па сутнасці, «Адбельвальнік М.» нічым не адрозніваецца ад антыапазіцыйных агітак, якімі рэгулярна пічкае сваіх гледачоў БТ.

Рэцэпт гэтых «шэдэўраў» вядомы: для надання праўдападобнасці вазьміце каліва агульнавядомых фактаў і змяшайце іх з сваімі фантазіямі. Потым шчодра дадайце бяздоказных абвінавачванняў і ў канцы — «для тупых» ‑‑ выносьце прысуд: «Ату яго, ату!»

…»Народная воля» у рэдакцыйнай прадмове піша, што не мае маральнага права (!) не пазнаёміць чытачоў з «Адбельвальнікам М.», і спадзяецца, што гэты артыкул стане пачаткам «сур’ёзнай дыскусіі пра незвычайную сітуацыю».

Але сур’ёзныя дыскусіі не пачынаюцца з вядра памыяў, вылітага на аднаго з меркаваных удзельнікаў дыялогу.

Мілінкевіча ёсць за што крытыкаваць. Вось вытрымкі з артыкулаў «Салідарнасці», датычныя экс‑кандыдата ў прэзідэнты: «Адказнасць за цяперашні стан апазіцыі ляжыць у тым ліку і на Мілінкевічу…», «цяпер гэты палітык не ўяўляе сур’ёзнай небяспекі для ўлады» і г.д. І зараз магу дадаць, што дзеянні кіраўніка Руху за Свабоду часам выклікаюць здзіўленне.. Самы свежы прыклад — адмова (пад надуманай, з майго гледзішча, прычынай) паставіць свой аўтограф пад зварот да Еўразвязу, які падпісалі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, лідэр КХП‑БНФ Зянон Пазняк, старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч і экс‑кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.

Але галаслоўна абвінавачваць Мілінкевіча ў змове з Лукашэнка і іншых вышэйпералічаных грахах — гэта, прабачце за выраз, подласьць.

Падобныя прыёмы выкарыстоўваюць у тых выпадках, калі сапраўдны пераканаўчых аргументаў няма.

…Рызыкну выказаць здагадку, што «Адвельвальнікам М.» справа не скончыцца. У бліжэйшы час можна чакаць новых падобных «выкрыццяў».

Аляксандр Старыкевіч, Салідарнасць

0
Кот / Адказаць
21.05.2009 / 15:12
Ды не галаслоўна сп. Старыкевiч, з сакавiка 2006 ужо х. стос тых фактаў. Пачынаючы ад "паважанага Аляксандра Рыгоравiча.." да цяперашняй "актыўнай працы" у Эўропе. Дык шчэ i працяг будзе.. Усё аб чым пiша Падаляк заснавана менавiта на фактах. Ён падсумаваў тое, што i так усiм вядома.
0
Кот / Адказаць
21.05.2009 / 15:13
Дадам, ён ужо даўно нарываўся на ....
0
Вітаўт / Адказаць
21.05.2009 / 16:30
Падаляк канешне перагнуў.АЛЕ. Прапаную пытаньні (без "помоев") 1.Мілінкевіч быў амаль 10 гадоў кіраўніком Ратушы ў Гародне, кіраўніком БАРС. ДЗЕ эфект?У вобласьці самыя слабыя дэмакратычныя структуры. 2.ШТО канкрэтна для ДЭМАКРАТЫІ. грамадзянскай супольнасьці зрабіў Мілінкевіч апасля 2006? 3.Чый дазвол ён атрымаў каб працаваць у Алжыры ?
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру