21.05.2009 / 15:52

Сямашка памыліўся: цана газу для Беларусі з 1 ліпеня будзе складаць $102‑103 2

Кошт расійскага прыроднага газу для Беларусі з 1 ліпеня будзе складаць 102‑103 даляры за 1 тыс. кубаметраў, паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Ён нагадаў, што з 1 студзеня Беларусь плаціла 210,3 даляра за 1 тыс.куб.м, сёння цана складае 147,2 даляра.

Яшчэ ўчора Уладзімір Сямашка назваў зусім іншую цану газу, якую будзе плаціць Беларусь. Выступаючы 20 траўня на Беларускім прамысловым форуме ў Менску, Сямашка паведаміў, што цана на газ для Беларусі складзе прыкладна 200‑205 даляраў.

Хутчэй за ўсё першы віцэ‑прэм’ер проста памыліўся.

naviny.by

0
omu / Адказаць
21.05.2009 / 16:15
Нічога, звычайная справа, з кожным здараецца :)
0
Homo habilis / Адказаць
22.05.2009 / 00:10
Канешне, ды і памыліўся ўсяго ў два разы. Ерунда!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру