Грамадства

У Мінску праходзіць з'езд АГП: абіраюць новае кіраўніцтва

Мікалай Казлоў. Фота Надзеі Бужан

29 лістапада ў Мінску праходзіць XX з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі, удзел у ім бяруць 85 дэлегатаў, паведамляе «Радыё Свабода».

На з'ездзе плануецца абраць новае кіраўніцтва партыі — старшыню, намеснікаў, Палітраду і Нацыянальны камітэт АГП.

В. а. старшыні партыі Мікалай Казлоў неадназначна ацаніў досвед удзелу партыі ў праймерыз апазіцыі. Палітык патлумачыў, што гэта быў першы досьвед:

«Мы выйгралі гэты праймэрыз. У ім, можа, удзельнічала няшмат людзей, можа, ён быў недастаткова разрэкламаваны, але тым не менш», — сказаў Казлоў.

Сярод дасягненняў партыі Казлоў назваў прыдуманы АГП новы фармат акцый — ланцугі салідарнасці.

Таксама ён нагадаў, што партыя падтрымала на выбарах 9 жніўня Святлану Ціханоўскую, сябры партыі былі сярод яе давераных асоб і цяпер працуюць у яе штабе і ў асноўным складзе Каардынацыйнай рады.

«У партыі сёння тры асноўныя задачы, як і ў беларускага народа: спыненне рэпрэсій, вызваленне палітычных вязняў, правядзенне сумленных свабодных выбараў без удзелу Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль праходзяць пратэсты, мы вырашылі не выпінаць партыю, прыспусціць партыйныя штандары, пакуль мы не вырашым з астатнімі гэтыя тры простыя рэчы», — сказаў Казлоў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе1

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць