Электрычнасць знікла 29 кастрычніка каля 10:20 у мінчукоў, якія пражываюць на вул. Ясеніна, Громава і Слабадской.

Як распавялі ў «Мінскэнерга», гэта адбылося з-за аварыі на высакавольтных сетках. На месца аператыўна выязджала брыгада спецыялістаў. Па стане на 11:55 падача электрычнасці была адноўленая, паведамляюць «Мінск-навіны».