posterЗорны шлях (Star Trek)
ЗША, 2009, каляровы, 126 хв.
Рэжысёр: Дж.Дж.Абрамс
Ролі выконваюць: Крыс Пайн, Захары Кўінта, Леанард Німой, Эрык Бана, Брун Грынўуд, Сайман Пэг, Ўінона Райдэр, Антон Ельчын
Жанр: Фантастыка, прыгоды
Адзнака: 6 (з 10)

«Аднойчы ў далёкай‑далёкай Галактыцы віравалі…» цьху ты!

«У той час, як касмічныя караблі рассякаюць прасторы космасу…» — ізноў не тое, але ўжо лепей.

Але хутчэй, вось гэтае: «Капітан, нас атакуюць! — Уключыць абарончы шчыт!»

Карціна «Зорны шлях» — пра прыгоды касмічнага карабля «Энтэрпрайз» у розных частках Сусвету, пра зухаватага камандзіра Джэймса Кірка, ягонага сябра Спока з планеты Вулкан — гэта не фільм. І нават не тэлесерыял, які з’явіўся ў 1966 годзе ў Злучаных Штатах, быў, перазняты, падоўжаны і папаўтораны. Гэта касмічная мыльная опера, дзе замест рабынь Ізаўраў — зацягнутыя ў чырвонае сцюардэсы і зялёнаскурыя спакушальніцы, замест нягоднікаў — бандыты з ускраін Галактыкі, замест любоўных перашкодаў — языкастыя пачвары ледзяное планеты, вандроўкі ў часе і рукатворныя чорныя дзіркі.

Гэта шчаслівы аптымістычны космас, які не ведае пра люты холад Адысеі, не сутыкаўся з пакутамі на Салярысе — і не прымушаў чалавека калаціцца ў самоце. Гэта космас абжыты — як суседская дзіцячая пляцоўка; як фантазія сучаснай казкі, якую паўтараюць шматкроць. Менавіта таму казка падасца знаёмай нат чалавеку, які пра яе нічога не чуў. На казачны паўтор працуюць дэкарацыі, фарбы, пазычаны з самага першага Шляху актор Леанард Німой.

Герояў казкі аддаю фанам. Зрэшты рэжысёр Абрамс увёў і новых персанажаў — сама каларытны цудоўны комік Сайман Пег у ролі навукоўца‑расцяпы.

На міжнародным кінасайце “Зорны шлях” – у лідэрах.

Але прайшоў ён – не праз нашу Галактыку.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?