Грамадства

Прэс-сакратаром БПЦ стаў іераманах Афанасій — прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі

minds.by

27 лістапада кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін прызначыў в. а. старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы іераманаха Афанасія (Сакалова). Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце БПЦ.

Такім чынам мітрапаліт Веніямін задаволіў прашэнне протаіерэя Сергія Лепіна аб звальненьні па ўласным жаданні, падзякаваўшы яму за шматгадовую працу.

Нагадаем, што Сергій Лепін асудзіў руйнаванне мемарыяла ў памяць Рамана Бандарэнкі, за што падвергся крытыцы з боку Лукашэнкі і атрымаў папярэджванне ад Генпракуратуры.

Іераманах Афанасій (Юрый Сакалоў) нарадзіўся ў 1966 г. у Кучыне Гомельскай вобласці. Скончыў БДПУ (1994 г.), Мінскую духоўную семінарыю (1994 г.) і акадэміі (1999 г.), кандыдат багаслоўя.

Да верасня 2019 а. Афанасій быў настаяцелем прыхода храма святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Лясная (Магілёўская епархія). З верасня 2019 па сакавік 2020 быў першым прарэктарам Мінскай духоўнай семінарыі. З сакавіка 2020 года прызначаны старшынёй прыходскага савета Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска.

Цяпер ён прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць