Расійская кампанія «Транснефть» дала пазыку ААТ « Дружба « на будаўніцтва другой чаргі нафтаправода БТС‑2 у абыход тэрыторыі Беларусі. Сума пазыкі — амаль 2,7 млрд даляраў.

Балтыйская трубаправодная сістэма (БТС) дазволіць пампаваць у расійскія парты да 75 мільёнаў тон нафты штогод. Будаўніцтва другой чаргі БТС павінна завяршыцца ў 2011 годзе.

Нафтаправод пройдзе побач з межамі Беларусі па маршруце Унеча (Бранская вобласць)‑ Усць‑Луга (Ленінградская вобласць) .

Нагадаем, што праз нашу краіну з дапамогаю нафтаправоду «Дружба» штогод прапампоўваецца каля 70 млн. тон расійскай нафты, а з улікам паставак на Мазырскі НПЗ — 80‑81 млн. Пасля ўводу ў дзеянне БТС‑2 паўстане тэхналагічная магчымасць поўнай нафтавай «блакады» Беларусі з боку Расіі. Аднак эксперты мяркуюць, што ў рэальнасці такая блакада немагчымая, бо шматлікія спажыўцы расійскай нафты ў Еўропе не маюць альтэрнатыўных крыніц пастаўкі, акрамя як праз беларускую ветку «Дружбы».

Паводле АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0