Менская гароднінная фабрыка распачала першы збор клубніцаў, вырашчаных па галандскай тэхналогіі. Рассада таксама галандская.

З кожнага квадратнага метра збіраюць 12 кг ягадаў. Трускалкі растуць на торфе з дадаткам пажыўных элементаў.

Усяго будуць збіраць два ўраджаі: адзін цяпер, другі пад Новы год. Каштаваць ягады будуць 14 тыс. рублёў за кілё.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?