Аляксандр Лукашэнка ў часе сустрэчы са старшынём Камітэту дзяржаўнай бяспекі Вадзімам Зайцавым узняў тэму сутыкнення сілавых структураў, у прыватнасці КДБ і МУС.

«Апошнім часам было некалькі інфармацыйных укідаў у Інтэрнэт, якія былі накіраваны менавіта на дасягненне гэтых мэтаў»,
- пераказвае змест гаворкі лукашэнкаўскае агенцтва БЕЛТА. - У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў, што «рэакцыя павінна быць адна: вы на дзяржаўнай службе і трэба дзейнічаць у інтарэсах народа». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для кожнага сілавога ведамства ў Беларусі дакладна вызначаны задачы і сферы адказнасці, і ён вядзе пастаянны кантроль за тым, каб на ўзроўні сілавых структур ажыццяўлялася неабходнае ўзаемадзеянне. Што датычыцца спроб кампраметацыі сілавых структур, то яны маюць выключна штучны характар, дадаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?