Шэраг раёнаў Менска ўвечары 21 мая застаўся без халоднай вады.
Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, прыкладна ў 19 гадзін у раёне вуліцы Шаранговіча адбыўся прарыў магістральнай трубы.
Без халоднай вады засталася частка жыхароў мікрараёнаў Сухарава, Кунцаўшчына, Чырвоны бор, Масюкоўшчына.
Падача вады была арганізаваная па абводнай трубе. Цяпер у ёй паступова павышаецца ціск, каб вада дайшла да верхніх паверхаў будынкаў.
На месцы здарэння працуюць аварыйныя брыгады. Прычынай НЗ, як мяркуецца, стаў знос трубы.