22.05.2009 / 08:52

Забыты замак Відэа 8

Славутае мінулае, сумная сучаснасць і няпэўная будучыня Крэўскага замку.

Віленская карэспандэнтка «Нашай Нівы» Стася Мініч завітала ў Крэва.

У яе відэаматэрыяле – гістарычны экскурс у старажытныя часы і падарожжа ў сучаснае мястэчка, дзе дагэтуль стаяць парэшткі магутнага замку. Некалі замак быў часткай абарончай сістэмы Наваградак – Горадня – Ліда – Меднікі – Трокі. Гэта вам не муляжная «лінія Сталіна»! Гэтыя муры перажылі амаль сем стагоддзяў войнаў – але ці вытрымаюць яны выпрабаванне нядбайнасцю нашчадкаў?

АБ

0
daroha / Адказаць
22.05.2009 / 09:52
дзякуй аўтарцы за цудоўны ролік!
0
Greenpeace / Адказаць
23.05.2009 / 00:45
Fajnaje videa, ŭsio ž taki :)
0
Jazep / Адказаць
24.05.2009 / 14:26
Вiдэа файнае, толькi са зьдзiўленьнем для сябе даведаўся, што вынiкам "Крэўскай вунii" стала ДАЛУЧЭНЬНЕ ВКЛ да Польшчы...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру