Больш за 200 беларускіх адвакатаў патрабуюць, каб «Советская Белоруссия» выдаліла з сайта калонку Андрэя Мукавозчыка, а ўзамен апублікавала яго публічныя прабачэнні.

Андрэй Мукавозчык

Андрэй Мукавозчык

Юрысты абураныя публікацыяй «Часам вельмі хочацца ўзяць і з хрустам управіць мазгі тым, каго ведаў. Паставіць іх на месца… А раптам?» на сайце выдання.

У ёй Мукавозчык разважаў пра суд над музыкантам Паўлам Аракелянам і назваў працу адваката Аракеляна «подленькай».

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў паведаміла, што Мукавозчык прыватна папрасіў прабачэння ў адваката і прызнаў свае словы недапушчальнымі.

Юрысты лічаць гэта недастатковым, бо нават слова «подленькі» на сайце «Советской Белорусии» пакінулі.

У сваім калектыўным звароце адвакаты выстаўляюць пяць патрабаванняў:

  • Правесці праверку ў адносінах публікацыі.
  • Абвергнуць інфармацыю пра тое, што адвакацкая дзейнасць з’яўляецца «подленькай».
  • Запатрабаваць ад Мукавозчыка публічных прабачэнняў.
  • Прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці тых, хто дапусціў размяшчэнне публікацыі.
  • Выдаліць публікацыю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0