З 1 снежня 2020 года ў Беларусі чакаецца павышэнне пенсій па ўзросце. З улікам гэтай надбаўкі сярэдняя выплата для пажылых людзей складзе 513 рублёў. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Як адзначыла міністр, снежаньскае павышэнне пенсіі стане другім за год: з 1 ліпеня выплата была павялічана на 6%, на столькі ж чакаецца павысіць пенсіі і з 1 снежня.

— На працягу гэтага года ў нас чатыры разы павышаўся бюджэт пражытковага мінімуму. З ім у нас звязаныя так званыя ўзроставыя надбаўкі да пенсіі, якія выплачваюцца грамадзянам 75-ці гадоў і больш. Такім чынам, асноўная пенсія ў 2020 годзе будзе павышана двойчы, і чатыры разы — вось гэтыя ўзроставыя надбаўкі, — нагадала Касцевіч.

З улікам усіх надбавак у апошнім месяцы бягучага года сярэдняя пенсія складзе 513 рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?